Вітаміны на вашым стале

Па думках спецыялістаў – дыетолагаў спажыванне самай распаўсюджаннай і любімай садавіны і гародніны з большай верагоднасцю дапаможа зберагчы нам здароўе, а        багатыя вітамінамі прадукты з поспехам заменяць дарагія медыцынскія прэпараты.

 Яблыкі – зніжаюць узровень халестэрыну і садзейнічаюць хуткаму страваванню.

Лімоны —  умацоўваюць злучальную тканку і косную структуру, дзякуючы вітаміну С,  павышаюць супраціўленне арганізму, абараняюць ад розных інфекцый.

Бананы – карысныя для стрававання, засцерагаюць сценкі страўніка ад шкоднага ўздзеяння вострай і саленай ежы. Сярод аматараў бананаў рэдка сустракаюцца захворванні язвы страўніка.

Бабы – зніжаюць узровень халестэрыну, нармалізуюць утрыманне цукру ў крыві і ў пэўнай ступені перашкаджаюць утварэнню рака прадстальнай  залозы і грудзей.

Каляровая капуста —  рэкамендавана жадаючым скінуць вагу, выводзіць шлакі і зніжае ўзровень халестэрыну.

Клубніцы – багатыя вітамінам С і клятчаткай, якія нейтралізуюць частку вірусаў, якія трапляюць у арганізм чалавека.

Морква – утрымлівае вітамін А, вельмі карысна для зроку, павялічвае працаздольнасць сэрца.

Бульба – багата каліем, які памяншае верагоднасць утварэння запаленчых працесаў і супакойвае дзейнасць кішэчніка, з’яўляецца важным элементам дыетычнага харчавання.

Часнок – прыродны антыбіотык, паніжае узровень халестэрыну, з’яўляецца натуральным прафілактычным сродкам і лекам супраць сасудных захворванняў.

Грэйпфрут – зніжае ціск і узровень халестэрыну.

Салодкі перац – багаты вітамінам С.  З’яўляецца эфектыўным сродкам супраць прастуды, астмы, бранхіту, склярозу.

Цыбуля – змяшчае мноства неабходных для арганізма пажыўных рэчываў. Мае разнае вонкавае прымяненне, напрыклад, у якасці кампрэсу пры прастудзе, ангіне, бранхіце.

Сліва – аказвае бактэрыцыйнае дзеянне, здольнічае страваванню.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.