У нашым садку 21 лютага адбылася музычная забавка «Белы бусел — сімвал Беларусі». Мэта правядзення забаўкі: фармірававанне ўяўленняў аб нацыянальных і агульначалавечых каштоунасцей, культурных традыцыях народа, выхаванне пачуцця любві і павагі да роднага краю, развіццё творчых здольнасцей дашкольнікаў сродкамі музычна-гульнёвай дзейнасці. У ёй прымалі ўдзел выхаванцы старэйшай групы. Найважнейшым госцем быў бусел. Ён гуляў з выхаванцамі ў розныя гульні і апавядаў пра сябе.
Шмат добрых уражанняў было ў выхаванцаў. Яны назаўжды запамятаюць, што белы бусел — гэта сімвал нашай Беларусі, які прыносіць людзям шчасце. Напаследак музычны кіраўнік прапанавала сваім выхавальнікам клапаціцца аб прыродзе, ахоўваць яе, берагчы ўсё жывое: расліны, жывёл, птушак, каб заўсёды квітнела і прыгажэла наша Радзіма.
Фотагалерэю глядзіце у рубрыцы «Фота Відеа»