Родная мова з’яўляецца значным сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнай годнасці. Спецыфічныя ўмовы двухмоўя патрабуюць асаблівай увагі да авалодвання дзецьмі роднай беларускай мовай. З мэтай павышэння ўзроўню ведаў аб беларусазнаўстве, развіцця індывідуальнага творчага вопыту, удасканальвання валодання беларускім маўленнем, намеснікам загадчыка Зелянеевай Н.А. быў праведзены для педагогаў семінар «Наша родная мова».