Аб стварэнні беларускамоўнай прасторы і якасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ў дзіцячым садзе

 Работа  па стварэнню беларускамоўнай прасторы ў дзіцячым садзе вядзецца пастаянна. Арганізавана прадметна-развіваючае асяроддзе. Выхавацелі аформілі куткі беларускай культуры, у якіх размешчана нацыянальная сімволіка, літаратура беларускіх аўтараў, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (вырабы з саломкі, гліны, вышыванкі). Аформлены папкі «Спадчына», «Беларускае нацыянальнае адзенне», «Іх імёнамі названы вуліцы Пружан», «Беларускі арнамент»,набыты матэрыялы: «Архітэктура Мінска», «Паркі і скверы Мінска»,»Мінск – сталіца Беларусі», «Жывелы Беларусі».

 Асноўнымі формамі работы па далучэнню выхаванцаў да беларускай мовы з яўляюцца гульні-заняткі, фізкультурна-аздараўленчая работа, календарныя народныя святы і забавы, выставы дзіцячых малюнкаў, вырабы з прыроднага матэрыялу, чытанне беларускіх казак і вершаў.

Праводзяцца заняткі з дзецьмі:

 — знаёмства з беларускімі казкамі, вершамі, фальклорам;

 — вучымся гаварыць на роднай мове;

 — знаёмства з партрэтамі беларускіх мастакоў і пісьменнікаў;

 — знаёмства з рэпрадукцыямі беларускіх мастакоў.

Вялікая ўвага надаецца сумеснай працы бацькоў і дзяцей па далучэнню выхаванцаў да беларускай мовы. Праводзяццца сумесныя мерапрыемствы . З мэтай павышэння якасці адукацыйнага працэсу і павышэння прафесійнай кампетэнтнасці  педагогаў у рабоце з  кадрамі выкарыстоўваюцца такія фомы работы як кансультацыі ( “Размаўляем па- беларуску”),  віктарыны ( “Што ты ведаеш аб Беларусі”), выставы («Беларускія рушнікі»).Вельмі цесная сувязь дзіцячага сада з ДУА «Гімназія г.Пружаны», ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Пружаны», Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэкай, Домам творчасці па выхаванню у дзяцей патрыятычных пачуццяў. На працягу года дзеці наведваюць музей-сядзібу «Пружанскі палацык», знаёмяцца з летапісам роднага краю.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.