Дамашнія ўрокі роднай мовы
У цяперашні час немагчыма ўявіць сабе сучаснага адукаванага чалавека, які не ведаў бы гісторыі, традыцый сваёй краіны, роднай мовы. Але, на жаль, часта юнакі і дзяўчаты добра гавораць на замежных мовах, арыентуюцца ў культурных традыцыях іншых краін, але пра спадчыну сваёй краіны ведаюць зусім мала, а беларускай мовай і зусім не валодаюць. Захопленасць гісторыяй роднай краіны, любоў і павагу да беларускай мовы трэба выхоўваць з дзяцінства. Давайце разам падумаем, як захапіць дзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.
Пачынаем размаўляць па-беларуску!