З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Шчыра віншуем  з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў! Гэта свята нашай радасці, гордасці і мужнасці.

Зямля бацькоў — цудоўная зямля.
Пашчасціла і мне тут нарадзіцца.
Да скону дзён і зблізку і здаля 
Табою, любы край, мне ганарыцца!

Адна зямля ў нас з табой. Адна.
Дае нам сілы чыстая крыніца.
Куды б мяне дарога ні вяла,
Табе хачу я нізка пакланіцца.

Мой край рамонкаў, сініх васількоў,
Тут плакаць і смяяцца можна ўволю. 
Тут сустракаюць дарагіх сяброў 
I песняй звонкаю, і хлебам-соллю!

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.