Свята «Багач»

Багач – свята, прымеркаванае да дня восеньскага раўнадзенства. Галоўную ролю ў абрадзе гэтага свята выконвае «багач». Гэта снапок жыта. «Багач» стаіць на працягу ўсяго года ў доме чарговага гаспадара, пад іконамі. У гэты дзень запальваецца свечка . Бацюшка праводзіць маленне ў доме гаспадароў. Потым гаспадар нясе «багач» у наступны двор, дзе іх ужо сустракаюць : на двары стаіць стол, накрыты белым абрусам, устаўлены снапкамі жыта, ячменя, пшаніцы. «Багач» ставіцца на стале да хлябоў. Служыцца маленне. Гаспадары запрашаюць у хату, частуюць гасцей. Такiм чынам абходзяць па чарзе ўсе хаты. Пасля заносяць у дом чарговага гаспадара, дзе ён застанецца цэлы год. Святкавалi нашы выхаванцы з асобымі песнямі, танцамi i гульнямi.

Глядзіце фотагалерэю ў рубрыцы «Фота Відэа»

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.