Папулярызацыя беларускай мовы

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

Кожны чалавек  ужо з маленства павінен ганарыцца сваей нацыянальнай прыналежнасцю, любіць сваю Радзіму. Перыяд дашкольнага дзяцінства па псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці. Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi надзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.

У нашай установе дашкольнай адукацыі кожны чацвер мы размаўляем на беларускай мове.

Размаўляйце, калі ласка, і вы з намі па — беларуску.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.