Аб стварэнні беларускамоўнай прасторы і якасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ў дзіцячым садзе
Работа па стварэнню беларускамоўнай прасторы ў дзіцячым садзе вядзецца пастаянна. Арганізавана прадметна-развіваючае асяроддзе. Выхавацелі аформілі куткі беларускай культуры, у якіх размешчана нацыянальная сімволіка, літаратура беларускіх аўтараў, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (вырабы з саломкі, гліны, вышыванкі). Аформлены папкі «Спадчына», «Беларускае нацыянальнае адзенне», «Іх імёнамі названы вуліцы Пружан», «Беларускі арнамент»,набыты матэрыялы: «Архітэктура Мінска», «Паркі і скверы Мінска»,»Мінск – сталіца Беларусі», «Жывелы Беларусі».