Цудоўныя словы сказаў Змітрок Бядуля: “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”.
З мэтай пашыраць магчымасцi педагогаў размаўляць на беларускай мове, выклiкаць цiкавасць да гучання роднага слова 11.02.2020г. у нашай установе адукацыі адбыўся семінар-практыкум для педагогаў «Каб мова родная гучала…»