Кожны чалавек ужо з маленства павінен ганарыцца сваей нацыянальнай прынадлежнасцю, любіць сваю Радзіму. Перыяд дашкольнага дзяцінства па псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці, таму што менавіта дзецям дашкольнага узросту ўласцівы эмацыянальная дабразычлівасць, цікавасць да навакольнага свету, бязмерная даверлівасць да дарослых, імкненне паўтараць іх дзеянні. Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.
У нашай установе дашкольнай адукацыі кожны чацвер мы размаўляем на беларускай мове. Размаўляйце, калі ласка, і вы з намі па — беларуску.