2021-ы абвешчаны Годам народнага адзінства. Такое рашэнне прынята, каб з’яднаць беларускі народ на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. У нашай краіне на працягу стагоддзяў побач жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, рэлігій і культур. Нас звязвае агульная гісторыя. Таму ў розныя часы, толькі аб’яднаўшыся ў адзіную сілу, нашы продкі маглі адстойваць свае межы, сваю тэрыторыю, сваю краіну. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. 17 верасня наша краіна адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства.