Беларуская мова у дзіцячым садку

 Родны куток беларускага краю,
Лепей цябе зямлі я не маю,
Тут усе знаема: і росны, і поле,
Сэрцу вядома – тут лепшая доля.
Родны мой край беларуская зямлі,
Доўга красуйся, прыгожа жыві!

Ведаць сваю родную мову гэтак жа важна, як і быць патрыётам краіны і годным яе грамадзянінам. Афіцыйнымі мовамі ў Беларусі з’яўляюцца беларуская і руская, тым не менш сваю мову цяперашняе пакаленне практычна забылася. Сумна, але на беларускіх вуліцах усё радзей можна ўлавіць беларускую гаворку, а яна ж робіць нас непаўторнымі, прыносіць свой знак адрознення перад іншымі краінамі.

Беларускія школьнікі сёння асвойваюць тры мовы – рускую, беларускую і замежную. Але як кажуць настаўнікі і бацькі, часцяком «белмова» даецца куды цяжэй, чым тая ж англійская.

Бяда ў тым, што цяперашнія бацькі самі не ведаюць сваёй роднай мовы. У штодзённым жыцці няма яе практычнага выкарыстання.

Паверце, ёсць месцы, дзе можна пачуць выдатную беларускую мову — і ў велізарнай колькасці! А выязныя мерапрыемствы, экскурсіі, кнігі і казкі на беларускай мове? Гэта па сілах кожнаму. Вельмі значная пазіцыя сям’і ў навучанні і выхаванні. Вельмі важна не даць загаснуць беларускай мове на нашай зямлі, і пачынаць трэба ў літаральным сэнсе з малога: пачаць вывучаць беларускую мову ў дзіцячым садку.

З мэтай забеспячэння максімальна спрыяльных умоў для развіцця маўленчых навыкаў, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры ў нашым дзіцячым садку ствараецца камунікатыўнае асяроддзе, якое забяспечвае ўключэнне двух моў у разнастайныя віды дзіцячай дзейнасці.

У працы з дзецьмі арганізуюцца:
-беларускамоўны дзень;
— спецыяльна арганізаваныя заняткі на беларускай мове;
— сітуацыі зносін на беларускай мове паміж дзецьмі і педагогамі;
-азнаямленне з творамі мастацкай літаратуры, слуханне беларускіх песень, казак, вершаў;
— беларускія гульні, гульні-драматызацыі, сюжэтна-ролевыя гульні;
— кніжныя выставы, экскурсіі;
-разнастайныя святы;
— праэкт «Выхоўваем грамадзяніна Беларусі».

Фотагалерэю глядзіце  ў рубрыцы «Фота Відэа»

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.